Ужо на працягу некалькіх хвілін яна адчувала на сабе
    нейчы пільны позірк, позірк чалавека, што прывык да перамог і не сумняваецца ў поспеху. Можна глядзець па-рознаму: яна часам адчувала скіраваныя на яе ззаду ўмольныя вочы нясмелага паклонніка. Але гзты, сённяшні, упэўнены ў сабе - позірк без ценю меланхоліі; недзе паўхвіліны яна спрабавала ўявіць сабе, я к і ён - элегантны брунет
    трохі франтаватага выгляду; магчыма, ён нават пабіўся аб
    заклад - стаўлю дзесяць супраць аднаго, што я за тры тыдні паладжу з ёй.
    Яна вельмі стамілася, і ёй не надта ц я ж к а было ігнараваць незнаёмага паклошгіка, яна радавалася таму, што можа
    правесці канец тыдня з Альбертам і хлопчыкам у маці
    Альберта. Надыходзіць восень, і ў рэстаранчыку наўрад ці
    будзе шмат народу. Нават проста слухаць Альберта, калі
    ён разважае з Вілем і Глумам пра розныя віды прынадаў, адно задавальненне; акрамя таго, яна возьме з сабой кнігі і
    пачытае, пакуль дзеці будуць гуляць у футбол, а магчыма,
    яна паддасца на ўгаворы і пойдзе разам з Глумам лавіць
    рыбу і будзе рахмана выслухоўваць тлумачэнні пра прынаду і насадку і пра розныя віды вудзільнаў і пра вялікую,
    нават болып чым вялікую, цярплівасць. Яна ўсё яшчэ адчувала на сабе гэты позірк і разам з тым зноў зведала ўсыпляльнае ўздзеянне голасу Шурбігеля: паўсюль, дзе толькі

    можна было сказаць прамову на якую-небудзь інтэлектуальную тэму, Шурбігель неадкладна гаварыў яе. Яна ненавідзела Шурбігеля і цяпер раскайвалася ў бязглуздай ветлівасці, што змусілаяе прыняць запрашэнне. Было б значна лепш пайсці з Марцінам у кіно, пасля паесці марожанага і, сёрбаючы каву, прагледзець вячэрнюю газету, пакуль Марцін забаўляецца, выбіраючы пласцінкі, я к і я
    ветліва падае я м у а ф і ц ы я н т к а . А цяпер яе ўжо заўваж ы ў нехта са знаёмых - і наперадзе зноў згублены вечар; п р ы х а п к а м падрыхтаваныя бутэрброды, адкаркав а н ы я бутэлькі, кава ("Можа, вам лепей чаю?"), цыгарэты і раптоўна атупелы твар Альберта - т а к і м ён робіцца, калі павінен займаць яе гасцей і расказваць ім
    пра яе мужа.
    Занадта позна. Цяпер выступае Шурбігель, затым патэр Віліброрд пачне прадстаўляць ёй розных людзей, з'явіцца і той незнаёмы паклоннік, чый позірк, быццам святло
    ад лямпы, падае на яе патыліцу. Лепш за ўсё прыснуць так ва ўсякім выпадку ўрвеш хоць крышку для сну.
    Яна вечна рабіла тое, чаго не хацела, і зусім не з-за
    пыхі, зусім не дзеля таго, каб надаць папулярнасці свайму
    загінуўшаму мужу, і зусім не дзеля жадання пазнаёміцца з
    цікавымі людзьмі. Гэта было пачуццё, якое зведваеш, адпраўляючыся ўплаў, і яна дазваляла заводзіць сябе туды,
    дзе амаль усё было пазбаўлена сэнсу - глядзець урыўкі з
    кепскіх фільмаў, бязладныя, пагана знятыя сцэны з удзелам пасрэдных акцёраў і неважнецкім асвятленнем, і марыць. Яна з усяе сілы змагалася з дрымотай, нават выпрасталася і пачала слухаць Шурбігеля, чаго ўжо даўным-даўно не рабіла. Позірк, неадступна скіраваны на яе, стамляў.
    Не азірацца патрабавала напругі, а паварочвацца яна не
    хацела, таму што, не гледзячы, ведала такі тып людзей.
    Гэтыя інтэлігентныя бабнікі наводзілі на яе ж а х . Усё іх,
    падпарадкаванае рзфлексам і пачуццю непаўнацэннасці,
    жыццё праходзіць з аглядкай на літаратурныя прыклады,
    і густы іх вагаюцца паміж Сартрам і Кладэлем. Яны маРаць пра нумар у гатэлі, такі ж, які яны бачаць у кіно, на
    самых позніх сеансах, у фільмах з цьмяным асвятленнем і
    вытанчаным дыялогам, у фільмах, "небагатых на падзеі,

    130

    131

    ДОМ БЕЗ ГАСПАДАРА
    Ур ы ў к і
    3

    але захапляльных" і ў суправаджэнні экзістэнцыяльных
    гукаў аргана: бледны мужчына нахіліўся над бледнай жанчынай, а цыгарэта - я к і цудоўны кадр! - ахінае начны
    столік вялізнымі кольцамі дыму - "Мы робім кепска, але
    мы не ў стане дзейнічаць іначай". Выключаюць святло, і ў
    густым змроку чырванее толькі агеньчык цыгарзты на начным століку, - экран згасае, а тым часам здараецца непазбежнае.
    Чым болып такіх паклоннікаў з'яўлялася ў яе, тым
    болып яна кахала свайго мужа, і за дзесяць гадоў, хоць ёй
    шмат што прыпісвалі, яна ні разу не спала ні з адным мужчынам. Рай быў іншы, і комплексы ягоныя былі такія ж
    сапраўдныя, як і яго наіўнасць.
    Цяпер яе паступова закалыхваў голас Шурбігеля, і на
    нейкі момант яна забылася пра назойлівы, упёрты ёй у
    патыліцу позірк незнаёмца.
    Шурбігель быў высокі і грузны, і ступень меланхоліі
    на яго твары ўзрастала ад даклада да даклада, а ён прачытаў іх нямала. I з к о ж н ы м дакладам ён рабіўся ўсё больш
    прадстаўнічым, болып грузным. Нэлі заўсёды здавалася,
    што перад ёй надзвычай эрудзіраваны, надзвычай маркотны і раздзьмуты паветраны шар, я к і павялічваецца не па
    днях, а па гадзінах і я к і раптам лопне, і нічога ад яго не
    застанецца, акрамя прыгаршчаў канцэнтраванай маркоты
    з дурным пахам.
    I тэма яго была спецыфічна шурбігелеўская - "Стаўленне творчай асобы да царквы і да дзяржавы ў наш тэхнічны век". I голас у яго быў прыемны: ялейна-разумны,
    крыху перарывісты ад патаемнай чуллівасці, напоўнены
    бясконцай маркотай. Яму сорак тры гады, у яго шмат прыхільнікаў і амаль няма ворагаў, але тым не менш гэтым
    ворагам удалося выцягнуць на свет божы з нетраў заняпалай універсітэцкай бібліятэкі недзе ў Сярэдняй Германіі
    доктарскую дысертацыю Шурбігеля, а дысертацыя была
    напісана ў 1934 годзе і называлася: "Вобраз фюрэра ў сучаснай л і р ы ц ы " . Таму кожнае сваё выступленне Шурбігель пачынаў цяпер крытычнымі заўвагамі з прычыны публіцыстычнай нядобрасумленнасці некаторых крыклівых
    юнакоў, сектанцтвуючых песімістаў, самабічавальных ерэ132

    тыкоў, не здольных зразумець паступальнае развіццё духоў.
    на сталай асобы. Але ў зносінах з непрыяцелямі ён быў
    сама ветлівасць і ўжываў супраць іх зброю, я к а я даводзі Л а
    іх да шаленства, бо я н ы былі бездапаможныя супраць яго;
    Шурбігель дараваў ворагам сваім, ён усё ім дараваў. Яго
    жэстыкуляцыі падчас выступлення нагадвалі манеры паслужлівага цырульніка, я к і завіхаецца толькі на к а р ы с ц ь
    кліенту. Выступаючы, ён як бы прыкладваў сваім уяўньім
    сябрам і ўяўным нядобразычліўцам гарачыя кампрэсы, ён
    націраў іх заспакаяльнымі і духмянымі эсенцыямі, ён Масіраваў ім шчокі, ён абмахваў іх, ён асвяжаў іх, затым доў.
    га і грунтоўна намыльваў надзвычай духмяным і надзвычай дарагім мылам, - а яго ялейны голас выказваў надзвычай разумныя думкі. Шурбігель быў песімістам, але не безнадзейным. Такія словы, як "эліта", "катакомбы", " р а с ч а .
    раванне", быццам бакены, калыхаліся ў магутнай плыці
    яго прамоў; ён даваў наведвальнікам свайго салона проц ь _
    му нязведанай дагэтуль асалоды; лёгкі дотык, цёплыя кампрэсы, халодныя кампрэсы, масаж; ён быццам рабіў д л я
    сваіх слухачоў усе паслугі, што пералічаны ў прэйскуреці.
    це цырульні першага разраду.
    Ён і вырас у цырульні на ўскраіне. "Выключна таленавітага хлопчыка" хутка заўважылі і пачалі ўсяляк прасоўвац Ь Маленькі тоўсты хлапчук на ўсё жыццё запомніў меланх а лічнае абаянне бруднаватай і цеснай бацькавай цырульцімільгаценне нажніц - бляск сталі ў цемнаватым пакоі, роў.
    нае гудзенне электрычнай машынкі для валасоў, нетаропкоя
    гутарка, пах розных гатункаў мыла і духоў, бразганне мацет
    у касе, крадком пададзеныя пакецікі, палоскі паперы, ц а
    якой павольна высыхалі ў мыльнай пене бялявыя, чорньія
    рыжыя валасы, - здавалася, што яны трапілі ў застылы цу^ровы мус; дзве цёплыя і напаўцёмныя драўляныя кабінкі,
    дзе свяшчэннадзейнічала маці: штучнае асвятленне, струмел ь .
    чыкі дыму ад цыгарэт, і раптам пачынаюцца надрыўныя
    выліванні пачуццяў з прычыны ўсялякіх амурных спр а ў
    Калі ў цырульні нікога не было, ласкавы, заўсёды меланх а .
    лічна настроены бацька ішоў у задні пакой, выкурваў ц ы г а .
    рэту і ганяў яго па склонах, - тут вуха Шурбігеля зрабілася
    адчувальным, а дух - самотным. Бацька так ніколі і не наву.
    133

    чыўся правільна ставіць націскі ў лацінскіх словах і ўпарта
    гаварыў §епйз замест детшз*, апсіііа замест апсііа**, а калі
    сын без падрыхтоўкі спрагаў ўіўН етпі***, на вуснах бацькі
    з'яўлялася дурнаватая ўсмешка, бо асацыяцыі і думкі былі
    ў яго заўсёды самыя нізкія.
    Цяпер Шурбігель націраў сваіх слухачоў загадкавай
    маззю і з пашанай масіраваў ім вушы, ілбы і шчокі, затым
    ён хуткім узмахам зняў з іх прасцінку, злёгку пакланіўся,
    сабраў свае запісы і з лагоднай усмешкай сышоў з трыбуны. Яго праводзілі аднадушнымі і доўгімі, хоць і не надта
    гучнымі апладысментамі, - якраз так, як любіў Шурбігель:
    яму не падабалася, калі пляскаюць заяадта гучна. Правую
    руку ён засунуў у кішэню і пачаў гуляць з бляшаначкай, у
    якой было поўна вітамінізаванага дражэ; ціхі гук ад перакочвання цукерачак супакойваў, і Шурбігель з усмешкай
    падаў руку патэру Віліброрду, я к і паспеў шапнуць: "Выдатна, выдатнаГ' Шурбігель развітаўся - ён мусіў я ш ч э
    паспець на адкрыццё выставы "Паўднёвабаварскіх вераадступнікаў", яго лічылі спецыялістам па сучасным жывапісе, сучаснай музыцы, сучаснай лірыцы. Ён аддаваў перавагу самым складаным тэмам, я н ы давалі магчымасць выказваць найсмялейшыя думкі, ствараць самыя рызыкоўныя
    канцэпцыі. Смеласць Шурбігеля можна было параўнаць хіба
    толькі з яго добразычлівасцю, ён найбольш ахвотна ўсхваляў тых, каго лічыў сваімі ворагамі, і найболын ахвотна
    вышукваў недахопы ў тых, каго дічыў сваімі сябрамі. Хваліў ён сяброў вельмі рэдка і гэтым здабыў сабе славу непадкупнага. Шурбігель быў непадкупны, і хоць у яго меліся
    ворагі, сам ён нічыім ворагам не быў.
    Пасля вайны Шурбігель (тут неаднаразова прыводзіўся
    прыклад з апосталам Паўлам) зведаў бязмежную абаяльнасць рэлігіі. На вялікае здзіўленне сваіх сяброў, ён стаў
    хрысціянінам і першаадкрывальнікам хрысціянскіх талентаў; на шчасце Шурбігеля, ён меў адну вялікую, праўда
    ўжо дзесяцігадовай даўніны, заслугу: ён адкрыў Раймунда
    * Род (лац.).
    ** Служанка (лац.).
    *** Я кладу (грэч.).

    134

    Баха, якога яшчэ дзесяць гадоў таму назваў "найвялікшым
    літаратарам нашага пакалення". Будучы рэдактарам вялікай нацысцкай газеты, ён адкрыў Баха, пачаў яго друкаваць, і гзта давала яму права - тут ужо зласліўцам заставалася толькі маўчаць - пачынаць к о ж н ы рэферат пра сучасную лірыку са слоў: "Калі ў 1935 годзе я першы надрукаваў верш паэта Баха, я к і загінуў потым у Расіі, я ўжо ведаў,
    што пачынаецца новая эра ў лірычнай паэзіі".
    Друкаваннем вершаў Баха ён здабыў сабе права называць Нэлу "мая дарагая Нэла", і яна нічога не магла з гэтым зрабіць, хоць выдатна ведала, што Рай ненавідзеў
    Шурбігеля гзтак жа, як зараз ненавідзела Шурбігеля яна
    сама. Ён здабыў сабе права раз у тры месяцы заяўляцца да
    яе вечарам з плоймай неахайна апранутых юнакоў, піць у
    яе чай і віно - і мінімум раз у паўгода дзе-небудзь прыладкоўваць чарговы фотаздымак: "Удава паэта з чалавекам,
    я к і адкрыў яе мужа".
    Нэла з палёгкай канстатавала, што ён кудысьці знік;
    яна ненавідзела яго, але адначасова ён забаўляў яе. Калі
    апладысменты змоўклі, яна стрэсла з сябе дрымоту і адчула, што позірк скіраваны цяпер не на яе патыліцу, а проста ў твар. Яна падняла вочы і ўбачыла таго, хто так упарта імкнуўся скарыць яе; ён набліжаўся да яе з патэрам
    Вілібрордам; ён быў яшчэ малады і насуперак модзе вельмі
    сціпла апрануты: цёмна-шэры гарнітур, акуратна завязаны галынтук, вельмі прыемны твар - такая разумная іррнія бывае на тварах рэдактараў, я к і я ад бягучай палітыкі
    перайшлі да фельетона. Для патэра Віліброрда якраз і было
    характэрна, што ён абсалютна ўсур'ёз прымаў такіх, як
    Шурбігель, і што ён прадстаўляў ёй суб'ектаў, падобных
    на незнаёмага, з якім ён зараз павольна набліжаўся да яе.
    Незнаёмы аказаўся брунетам - гэта яна ўгадала, але ў
    астатнім ён ніяк не адпавядаў таму тыпу інтэлігентнага
    бабніка, пра я к і яна толькі што думала. Каб канчаткова
    збянтэжыць яго, яна зноў усміхнулася: ці паддаўся ён на
    гэтую гульню найдрабнейшых мускулаў яе твару? Зразумела, паддаўся. Калі ён схіліўся перад ёй, яна ўбачыла густыя чорныя валасы, раздзеленыя на роўны рад.
    — Пан Гезелер, - усміхаючыся, сказаў патэр Віліброрд, 135

    працуе над анталогіяй лірычнай паэзіі і вельмі хацеў бы
    плраіцца з табой, дарагая Нэла, менавіта якія вершы Рая
    трооа змясціць.
    - Я к . . . як вас завуць? - перапытала яна і адразу ж
    заўважыла па яго твары, што ён палічыў яе спалох за ўдзячнасць.
    Лета ў Расіі, акоп, маленькі лейтэнант пасылае Рая на
    немінучую смерць. Дык на гэтай вось смуглай, бездакорна
    паголенай шчацэ дзесяць гадоў таму гарэла аплявуха Альберта?
    "...Я ўляпіў яму такую аплявуху, што на працягу нейкага моманту бачыў адбітак сваіх пяці пальцаў на ягонай
    смуглай шчацэ, а заплаціў я за гэтую аплявуху шасцімесячным адбываннем у адэскай ваеннай турме". Уважлівыя,
    крыху спалоханыя вочы, выпрабавальны позірк. Нітка
    ж ы ц ц я перарэзана - ж ы ц ц я Рая, майго і хлопчыка - з-за
    нікчэмнай упартасці нейкага чарнявага лейтэнанта, што
    настойваў на выкананні свайго загаду; тры чвэрці цудоўнага фільма, я к і пачаўся ўжо, раптоўна абарвалі, кінулі ў
    кладоўку, і адтуль яна па частках выцягвае яго, - сны,
    я к і я так і не сталі явай. Выкінулі галоўнага героя, а ўсіх
    астатніх - яе, хлопчыка, Альберта - прымусілі круціць
    новую, так-сяк склееную стужку. Рэжысёр на гадзінку-другую ўвёў у карціну маленькага, але заўзятага начальніка, і
    той спаганіў увесь фінал. Прэч галоўнага героя! Яе знявечанае ж ы ц ц ё , жыццё Альберта, хлопчыка, бабулі на сумленні гэтай бездары, што ўпарта працягвае лічыць яе збянтэжанасць закаханасцю.

    - Гезелер, - адказаў ён, усміхаючыся.
    - Пан Гезелер вось ужо два тыдні вядзе аддзел літаратуры і мастацтва ў "Весніку". Нэла, дарагая, табе кепска?

    Так, мне кспска.
    - Вам трэба падсілкавацца. Дазвольце запрасіць вас на
    кубачак кавы.
    - Калі ласка.
    - Вы пойдзеце з намі, патэр?
    - 3 задавальненнем.
    Але ёй давялося япічэ паціснуць руку Трымборну, раскланяцца з фрау Мезевіц, пачуць нейчы шэпт: "Нагаа мілая Нэла старэе" - і падумаць, ці не варта пазваніць Альберту і выклікаць яго сюды. Альберт пазнае яго і пазбавіць яе пакутлівага выпытвання. Яна амаль не сумнявалася, што гэта ён, хоць усё гаварыла супраць таго. Ён выглядаў гадоў на дваццаць пяць, ну ад сілы на дваццаць восем;
    значыць, тады яму было самае большае васемнаццаць.
    - Я збіраўся пісаць вам, - сказаў ён, калі яны спускаліся па лесвіцы.
    - Гэта было б бессэнсоўна, - сказала яна.
    Ён глянуў на яе, і яго дурнавата-пакрыўджаны выгляд
    толькі падбухторыў я е .
    - Я ўжо дзесяць гадоў не чытаю лістоў і выкідваю іх
    непрачытанымі ў к о ш ы к для папер.
    У дзвярах яна прыпынілася, падала руку толькі патэру
    і сказала:
    - Не, я пайду дадому, мне нядобра... пазваніце мне,
    калі хочаце, але не называйцеся, калі падыдуць да тэлефона. Чуеце? Не называйцеся.
    - Што здарылася, дарагая Нэла? - спытаў патэр.
    - Нічога, - сказала яна, - я проста вельмі стамілася.
    - Мы былі б рады бачыць цябе ў нядзелю на наступным
    тыдні ў Брэрніху, пан Гезелер выступіць там з дакладам.
    - Пазваніце мне, калі ласка, - сказала яна і, не звяртаючы больш увагі на абодвух мужчын, хутка пайшла.
    Нарэшце яна вырвалася з паласы яркага святла і павярнула ў цёмную вуліцу, дзе знаходзілася кафэ Луіджы.
    Тут яна сотні разоў сядзела з Раймундам, гэта самае
    зручнае месца, тут зноў можна склейваць фільм з абрыўкаў, я к і я зрабіліся снамі, і пачаць круціць яго. Патушыць
    святло, націснуць кнопку, і сон, што так і не стаў яваю,
    успыхвае ў галаве.

    136

    137

    "Бездар, маленькі, прыгажунчык, інтэлігенцік з выпрабавальным позіркам, складальнік анталогіі, калі толькі гэта
    ты, — мне здаецца, ты занадта малады, - але калі гэта сапраўды ты, ты будзеш галоўным героем у трэцяй частцы з
    меладраматычным канцом - загадкавая фігура ў думках
    майго сына, чорны чалавек у памяці бабулі; дзесяць гадоў,
    поўныя нязгаснай нянавісці; о, у цябе яшчэ закруціцца ў
    голаве так, як круціцца ў мяне зараз".

    Луіджы ўсміхнуўся ёй і адразу ж схапіў пласцДнку, якую
    ставіў заўсёды, калі прыходзіла Нэла: дзікая, прымітыўна
    сентыментальная музыка вымотвала і хвалявала. Насцярожана чакала яна таго моманту, калі мелодыя абрываецца і з грукатам падае ў бездань, - і адначасова яна ўпарта
    пракручвала першую частку фільма - тую, я к а я не была
    сном.
    Тут фільм пачынаўся, тут, дзе мала што з тае пары змянілася. Па-ранейшаму на франтоне над вітрынай быў урэзаны ў сцяну стракаты певень, выкладзены з рознакаляровых шкляных плітак: зялёных, як лужок, і чырвоных, як
    гранат, жоўтых, як сцяжкі на саставах з боепрыпасамі, і
    чорных, як вугаль, а вялікі транспарант, які певень трымаў у дзюбе, быў бялюткі, і на ім чырвоны надпіс: "Генэль.
    144 гатункі марожанага". Певень кідаў стракатае святло
    на твары наведвальнікаў, на ўсю залу да самага апошняга
    куточка, на Нэлу, і рука яе, пафарбаваная мярцвяна-жоўтым святлом, ляжала на стале, як і тады, калі ішла першая частка фільма.
    Нейкі малады чалавек падышоў да яе століка, цёмнашэры цень упаў на яе руку, і перш чым яна ўзняла вочы,
    ён сказаў ёй:
    - Скіньце гэтую карычневую куртку, яна вам зусім не
    да твару.
    I вось ён ужо апынуўся за яе крэслам, спакойна падняў
    ёй рукі і зняў з яе карычневую куртку "гітлерюгенд". Затым кінуў куртку на падлогу, адшпурнуў нагой у куток
    кафэ і сеў каля Нэлы.
    — Я разумею, што павінен патлумачыць свой учынак, яна ўсё яшчэ не бачыла яго, таму што другі шэры цень лёг
    на яе руку, пафарбаваную ў жоўты колер грудзьмі шклянога пеўня. - Ніколі болып не апранайце гэтую штуковіну. Я н а вам не да твару.
    Пасля яна танцавала з тым, я к і прыйшоў першым, яны
    танцавалі каля стойкі, дзе знайшлося вольнае месца, і цяпер яна добра яго разгледзела: на ўсмешлівым твары - надзіва няўсмешлівыя сінія вочы, я к і я глядзелі паўзверх яе
    пляча некуды ўдалеч. Ён танцаваў з ёй так, быццам яе і не
    было побач, і рукі яго лёгка дакраналіся да яе стану, лёг138

    кія рукі, я к і я яна пасля, калі яны спалі разам, часта клала
    сабе на т » а р . У светлыя ночы валасы яго здаваліся не чорнымі, а попельнымі, як святло, што прасочвалася з вуліцы, і я н я трывожна прыслухоўвалася да яго дыхання дыханне гэтае нельга было пачуць, толькі адчуць, калі паднесці р у к у да яго вуснаў.
    Б а л а с т быў выкінуты з ж ы ц ц я ў тую хвіліну, калі цёмна-шэры д е н ь упаў на яе пафарбаваную ў жоўты колер руку.
    Карычнерая куртка так і засталася л я ж а ц ь у кутку бара.
    Ж о ў т а я пляма на руцэ - як і дваццаць гадоў таму.
    Ёй паДабаліся яго вершы, таму што ён іх напісаў: але
    значна ваэкнейшым за ўсялякія вершы быў ён сам, які чытаў
    іх а б ы я к а в а . Усё яму давалася лёгка, усё здавалася само
    сабой зразумелым. Нават ад прызыву ў армію, якога ён
    баяўся, ІМ пашанцавала атрымаць адтэрміноўку, але засталася п а м я ц ь пра два дні, калі яго білі ў каземаце.
    З м р о ч н ы вільготны форт, пабудаваны ў 1876 годзе, зараз там