• Название:

    рэвалюцыйны і грамадска палітычны рух 1 ай пало...

  • Размер: 0.09 Мб
  • Формат: DOC
  • или



Грамадскі рух і палітыка царызму ў першай палове ХІХ ст.
Першыя тайныя арганізацыі. Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, ідэі французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб’ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага – царскага самадзяржаўя.
Першай тайнай арганізацыяй у Літве і Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала Віленская асацыяцыя 1796 – 1797 гг., якая мела адгалінаванні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах.
Асноўнай яе мэтай з’яўлялася аднаўленне ранейшай дзяржавы на аснове Канстьпуцыі 3 мая 1791 г., для чаго вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу Францыі. За кароткі час свайго існавання, да раскрыцця царскімі ўладамі, асацыяцыя хоць і не паспела набраць сілу, але карысталася папулярнасцю сярод шляхты.
Тэорыя французскіх асветнікаў аб натуральных правах, іх ідэя грамадскага дагавору, падзеі вайны 1812 г. зрабілі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі.
Знішчэнне імперыі Напалеона I у 1815 г. прывяло да ўсталявання ў Еўропе палітычнай рэакцыі, якая атрымала назву “венскай сістэмы” і якая была накіравана супраць ідэй лозунгаў Французскай буржуазнай рэвалюцыі. У 1820 г. манархі Расіі, Аўстрыі і Прусіі падпісалі сумесную дэкларацыю аб правах гасудароў на ўзброенае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краін дзеля барацьбы з рэвалюцыйным рухам без згоды іх урадаў. Гэта супала з пачаткам нацыянальна-вызваленчага руху ў Грэцыі і славянскіх краінах, што знаходзіліся пад турэцкім прыгнётам.
У пачатку 20-х гг. аўстрыйскія войскі падавілі рэвалюцыі ў італьянскіх дзяржавах – Неапалітанскім каралеўстве і П’емонце, французскія – у Іспаніі. Аднак ні жорсткія рэпрэсіі, ні шматлікія ахвяры не маглі спыніць імкненні народаў Еўропы да волі і роўнасці. Рэвалюцыі 1830 г. у Францыі і Бельгіі, 1848 г. у Аўстрыі і Венгрыі нанеслі знішчальны ўдар па венскай сістэме.
Кіруючыя колы манархічных краін Еўропы добра ўсведамлялі неабходнасць хутчэйшых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, асабліва ў галіне аграрных адносін. Пачынаецца падрыхтоўка рэформ у ПрусіІ, Аўстрыі, Расіі.
Новыя палітычныя тэндэнцыі не абмінулі Расію.
У 1816 – 1819 гг. з’яўляюцца шматлікія праекты дзяржаўных пераўтварэнняў, асабістую свабоду атрымліваюць сяляне ў Прыбалтыцы.
У 1815 г. уводзіцца канстытуцыя ў Царстве Польскім.
Аднак найбольш радыкальная і актыўная частка шляхецтва былой Рэчы Паспалітай не магла змірыцца з існаваннем куртатага польскага нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння, тым больш што расійскі імператар неаднойчы рабіў намёкі на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
У выніку на яе тэрыторыі, у тым ліку і ў Беларусі, узнікаюць канспіратыўныя рэвалюцыйныя суполкі.
Шляхецкая інтэлігенцыя вучнёўская моладзь у Беларусі для выпрацоўкі і дасягнення сваіх грамадскіх і нацыянальных ідэалаў сталі аб’ядноўвацца ў гурткі і таварыствы.
Яны былі звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі для барацьбы супраць самадзяржаўя.
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта – Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота – было створана Таварыства філаматаў (аматараў навук). Сябры таварыства ставілі перад сабой мэту ўдасканалення сваіх навуковых ведаў і літаратурна-мастацкіх здольнасцей, садзейнічання ўсеагульнай асвеце і грамадскай працы на карысць Бацькаўшчыны.
На сходах у ваколіцах Вільні філаматы заслухоўвалі і абмяркоўвалі навуковыя даклады і літаратурныя творы.
Віленскія студэнты заклікалі “захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі... маючы у памяці адвагу і подзвігі продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану.
Яны напат сабралі ўзоры хлеба, якім харчаваліся ў галодныя гады сяляне.
Краязнаўчая дзейнасць філаматаў паклала пачатак даследаванню фальклору, звычаяў і вераванняў мясцовага насельніцтва.
Філіяламі таварыства філаматаў былі Таварыства прамяністых і Саюза літаратараў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў навук”, члены якога прапаведавалі патрыятычныя ідэі волі І роўнасці.
У 1820 г. улады даведаліся пра дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара Віленскага ўніверсітэта іх аб’яднанне было распушчана.
У канцы 1820 г. філаматы заснавалі новую тайную арганізацыю – таварыства філарэтаў (у перакладзе з грэчаскай мовы – аматары дабрачыннасці).
Гэтае таварыства ўключала ў сябе больш шырокія колы моладзі, у тым ліку за межамі Вільні. Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай.
Разам з пашырэннем асветы ў грамадстве яго прыхільнікі прапаведавалі ідэі роўнасці і свабоды, аж да ліквідацыі прыгоннага права і дазволу незалежнага існавання народаў.
Некаторыя члены таварыства імкнуліся да вывучэння беларуска-літоўскага краю, яго гісторыі, фальклору, побыту насельніцтва.
Сярод віленскай моладзі існаваў план узброенага выступлення
Царскі урад адчуў у стварэнні і ідэйна-асветніцкай дзейнасці філіматаў і філарэтаў вялікую небяспеку.
У снежні 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў. У 1823 г. пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек. 9 філарэтаў і 11 філаматаў былі высланы ва ўнутраныя губерні Расіі, у тым ліку А. Міцкевіч.
Ад працы адхілены ідэйныя натхняльнікі моладзі, прафесары Віленскага ўніверсітэта Іаахім Лялевель, Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч.
Нягледзячы на праследаванні з боку ўлад, многія з членаў тайных арганізацый, якія пазбеглі пакарання, працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння.
Дзекабрысцкі рух у Беларусі. У Расіі на барацьбу супраць самадзяржаўя выступілі дваранскія рэвалюцыянеры-дзекабрысты.
З мэтай змены ўлады ямы зрабілі спробу падняць узброенае паўстанне ў снежні 1825 г. (адсюль і назва – дзекабрысты).
Пасля хваляванняў салдат Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г. у вайсковыя часці, што знаходзіліся ў Беларусі, былі пераведзены салдаты і афіцэры, якія мелі дачыненне да гэтых хваляванняў. Сярод іх былі будучыя дзекабрысты М. Лунін, А. Адоеўскі, К. Рылееў, М.Мураўёў, А.Бястужаў (Марлінскі), К.Ігельстром, С.Трусаў інш.
М. Мураўёў, кіраўнік Паўночнага таварыства, падчас знаходжання ў Мінску, напісаў свой першы варыянт канстытуцыі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра “Таварыства з’яднаных славян” I. Гарбачэўскі. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці. Але з-за непадарыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве декабрысцкімі арганізацыямі гэты план не быў ажыццёўлены.
Декабрысты з “Паўднёвага таварыства” наладзілі сувязі з польскім “Патрыятычным таварыствам” (М. Ромэр, К. Радзівіл).
Члены апошняга ставілі сабе за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г, гэта значыць з уключэннем у яе склад польскіх, беларускіх і часткі ўкраінскіх зямель.
Дзекабрысты ж прызанавалі права на незалежнасць толькі за Польшчай.
Пасля цяжкіх перагавораў бакі пагадзіліся на далучэнне да Польшчы тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Паміж двума таварыствамі была заключана дамова аб падрыхтоўцы адначасовага паўстанн супраць царызму.
Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандысцкай рабоце сярод салдат і афіцэраў Літоўскага асобнага корпуса, які размяшчаўся ў Гродзенскай губерні. Пад іх уплывам у пачатку 1825 г. у Літоўскім корпусе ўзнікла “Таварыства ваенных сяброў” на чале з капітанам Канстанцінам Ігельстромам і філарэтам Міхалам Рукевічам. Члены таварыства выступалі за вольнасць і асвету для сябе і іншых. 24 снежня 1825 г. “ваенныя сябры” сарвалі цырымомію прысягі на вернасць Мікалаю I у мястэчку Браньск на Беласточчыне.
Аднак выступленне некалькіх рот сапернага батальёна не ахапіла увесь корпус, а яго арганізатары, у тым ліку М. Рукевіч, капітан К. Ігельстром, паручнік А. Вягелін, падзялілі лёс ссыльных декабрыстаў.
У лютым 1826 г. член “Таварыства аб’яднаных славян” С.Трусаў спрабаваў узняць паўстанне ў Палтаўскім пяхотным палку ў Бабруйску, але і гэтас выступленне не прывяло да поспеху.
Няўдачы першых рэвалюцыянеаў дваранска-шляхецкага паходжання тлумачацца іх адарванасцю ад народа, Яны хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.
У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.
Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленыя губерні. Выйшла забарона на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Польшчы, у чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях.
Аднак поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.
Шляхецкае паўстанне 1830 – 1831 гг.
Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай, апошнім прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы.
У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Галоўнымі прычынамі паўстання былі нездаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне расійскімі ўладамі польскай Канстытуцыі 1815 г.
Рэвалюцыйныя сілы Польшчы адстойвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў. Але яны не змаглі ўзначаліць паўстанне.
Польскія арыстакраты, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін і імкнучыся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі.
Хутка паўстанне ахапіла ўсё Царства Польскае.
Старшынёй польскага нацыянальнага ўрада стаў князь Адам Чартарыйскі. Ён з’яўляўся лідэрам кансерватыўнай плыні, якая пераважала ў паўстанні. Яе прадстаўнікі быпі прыхільнікамі захавання традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці.
Прадстаўнікі дэмакратычнай плыні на чале з гісторыкам I. Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога Вялікага княства Літоўскага. Імі быў вылучаны лозунг: “За нашу і вашу свабоду”, які стаў у далейшым сімвалам яднання расійскіх і польскіх рэвалюцыянераў.
Расійскі ўрад імкнуўся прадухіліць распаўсюджанне паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны.
Тут было ўведзена ваеннае становішча.
Аднак у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне ахапіла ўжо ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы).
Ядро паўстанцаў складалі польская шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі, каталіцкае і уніяцкае духавенства.
Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў аказапіся Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася нярэдка стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт.
Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага камандзіра.
Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб’яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы.
Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі зацікаўлены ваяваць.
Царскі ўрад асцерагаўся, “каб з польскага бунту не зрабіўся б сялянскі”. Сялянам афіцыйна аб’яўлялася памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дамоў. Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал I. Ф. Паскевіч “заслужыў” ад цара гомельскі маёнтак.
Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склала каля 15 тыс. чалавск.
Свядома падтрымала паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова уніяцкае духавенства.
Вузкія палітычныя мэты кіраўнікоў паўстання абумовілі тое, што яно не атрымала падтрымкі сярод шырокіх пластоў насельніцтва.
Заклікі да барацьбы “за Польшчу, айчыну нашу” не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага насельніцтва.
Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася, а сялянскае пьгганне фактычна ігнаравалася.
Сяляне спадзяваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але найбольшае, што змагла ім паабяцаць шляхта ў асобных паветах, – гэта зніжэнне нормы паншчыны да двух дзён у тыдзень.
Стары селянін-паляшук у размове з паўстанцамі патлумачыў прычыну няўдачы паўстання наступным чынам: “.. ёсць адна прычына няўдачы паўстання – гэта адносіны паноў да сялянства.
Паны думалі самі зрабіць паўстанне, але забыліся, што іх мала, а мужыкоў столькі, як мурашак.
Паны не хацелі вызваліць сялянства, бо, згубіўшы паншчыну і падданства мужыкоў, яны згубілі б свае даходы ад мужыка і сваю вагу ў гаспадарстве, дзе яны ўсё, мужык – нішто. . Паншчына есць прычына ўпадку паўстання”
Пасля паражэння многія паўстанцы пакінулі радзіму і ўдзельнічалі потым у барацьбе за свабоду ў розных еўрапейскіх краінах.
Адзін з партызанскіх паўстанцкіх атрадаў узначальвала маладая дзяўчына – Эмілія Плятэр.
Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд.
У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асюб недваранскага паходжання аддавалі ў саддаты ці ссылалі ў Сібір.
Сваіх маёнткаў пазбавіўся шэраг прадстаўнікоў фамілій, якія валодалі тысячамі прыгонных:

Агінскія, Плятэры, Пшаздзецкія,Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш.
Толькі частка ўладальнікаў змагла атрымаць “дараванне”. На тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу.
Ураджэнец Навагрудчыны, класік польскай літаратуры Адам Міцкевіч адлюстраваў у драматычнай паэме Дзяды сваё рамамтычнае каханне да шляхцянкі Марылі Верашчакі, а таксама гісторыю Таварыства філаматаў. У паэме “Пан Тадэвуш” некаторыя раздзелы прысвечаны ўдзелу шляхты беларускіх зямель у вайне 1812г. На радзіме паэта, а таксама ў Мінску ўзведзены помнікі ў яго гонар.
Сярод удзельнікаў Таварыства філаматаў быў ураджэнец Навагрудскага павета Ігнат Дамейка.
У 14 гадоў ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта.
Пасля ўдзелу ў паўстанні 1830 – 1831 гг. выехаў за мяжу, з 1838г. жыў у Чылі. Тут ён арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі, наладзіўшы шэраг экспедыцый у горы Анды. У Чылі Дамейкам быў створаны этнаграфічны музей, падрыхтаваны праект арганізацыі школьнага навучання, напісаны падручнікі па фізіцы і мінералогіі. Доўгі час ён займаў пасаду рэктара універсітэта ў Сант’яга.
У сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік пад назвай “Вялікі асветнік”. Чылійскі ўрад абвясціў I. Дамейку нацыянальным героем рэспублікі. Яго імем названы шахцёрскі горад у Чылі. Па рашэнні ЮНЕСКА 2002 г. быў афіцыйна абвешчаны годам Ігната Дамейкі.
У 1807 г. на правым беразе Бярэзіны пачалося будаўніцтва Бабруйскай крэпасці Аўтарам праекта крэпасці і ўдзельнікам яе будаўніцтва быў ураджэнец Беларусі, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер, гісторык і археолаг Тэадор Нарбут.
У час вайны 1812 г. гарнізон крэпасці вытрымаў чатырохмесямную аблогу напалеонаўскіх войскаў. У 1823 г. у раскватараваным у крэпасці пяхотным палку служыў будучы дзекабрыст С I. Мураўеў-Апостал. Па яго ініцыятыве быў распрацаваны план арышту цара ў час агляду ім гарнізона крэпасці. План не ўдалося ажыццявіць, а Бабруйская крэпасць стала месцам зняволення некаторых дзекабрыстаў.
Змены ва ўрадавай палітыцы.
Урад разумеў, што адных рэпрэсій мала.
Таму пасля 1830 г. быў распрацаваны канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага ў беларускіх губернях.
Указ 18 ліпеня 1840 г. прадпісваў замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы:

Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская.
3 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняу.
У склад Заходняга камітэта ўвайшло шэсць чалавек: міністры і вышэйшыя дзяржаўныя саноўнікі. Яго ўзначаліў старшыня Камітэта міністраў В.П.Качубей.
Мікалай I даручыў Камітэту па справах заходніх губерняў “унікнуць у меркаванне захадаў, якія прыняты быць могуць, каб губерні, ад Польшчы адлучаныя, прыведзены былі да таго парадку, які для кіравання ў другіх расійскіх губернях існуе”. Камітэт разглядаў праекты адміністрацыйных і палітычных мерапрыемстваў у адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, што паступалі ад міністэрстваў, губернатараў, генерал-губернатараў, і падаваў на зацвярджэнне цару.
Цэлы комплекс мерапрыемстваў ажыццяўляўся для папярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў так званы “разбор” шляхты. . Многія шляхціцы на той час збяднелі і па сваім эканамічным становішчы набліжаліся да сялян, аднак марыпі пра аднаўленне Рэчы Паспапігай.
У цэлым іх удзельная вага даходзіла да 7 – 8% насельніцтва заходніх губерняў. Бедная шляхта з’яўлялася спрыяльным асяроддзем і асноўнай рухаючай сілай паўстання 1830 – 1831 гг. У 18 З1 г. выйшаў указ “Аб разборы шляхты у заходніх губернях і аб упарадкоўванні гэтага роду людзей” Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў – у сельскай мясцовасці і грамадзян – у гарадах.
Ужо напачатку 40-х гг. аднадворцамі ў пяці беларускіх губернях лічыліся больш за 20 тыс. душ мужчынскага полу.
Дваранскага звання пазбаўляліся звычайна дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад зліваў у далейшым з масай сялянства.
Многія шляхціцы, як і прылічаны да мінскіх мяшчан дзед Янкі Купалы Ануфрый Дамінікавіч Луцэвіч, доўга, але пераважна беспаспяхова дабіваліся вяртання свайму роду дваранскага стану.
Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй.
Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы.
У 1832 г. выйшаў указ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перадачы іх маёнткаў у склад казённых. 25 снежня 1841 г. са спасылкай на тое, "як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў", быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і іншавернага духавенства заходніх губерняў. Да сярэдзіны 40-х гт. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.
Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенства, бо праваслаўная царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян.
Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залеж-насць ад дзяржаўнай улады.
Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і высгупленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ёй зліцца з каталіцкай царквой.
У 30-я гт.
XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашзнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.
Аб метадах “уз’яднання” уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Маркса, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху.
У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся “пераварочвацца”, заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны.
Ліквідацыя ўніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.
Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы насаджэння рускага дваранскага землеўладання, перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш.
Праўда, не заўсёды мерапрыемствы Заходняга камітэта даводзіліся да канца і поўнасцю рэалізоўваліся, што залежала як ад аб’ектыўных абставін у Заходнім краі, так і ад барацьбы ва ўрадавых сферах вакол тактычных пытанняў яго “супакаення”. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць лёс сялян маёнткаў, канфіскаваных ва ўдзельнікаў шляхецкага паўстання 1830 – 1831 гг.
Тады задача нейтралізацыі шляхецкай апазіцыі абумовіла падняцце на шчыт палітыкі Кацярыны II, што пагражала ўвогуле знікненнем дзяржаўных сялян на Беларусі. 5 сакавіка 1832 г.
Камітэт па справах заходніх губерняў прыняў зацверджанае пасля імператарам “Палажэнне аб аддачы канфіскаваных у заходніх губернях маёнткаў у стогадовае арэнднае ўладанне ці спадчыннае”. Але гэты так званы закон аб ленных маяратах быў амаль не рэалізаваны.
У 1835 – 1839 гг.
П.Дз.
Кісялёў, у руках якога аказалася кіраванне канфіскаванымі маёнткамі, даследаваўшы іх становішча, прыйшоў да высновы, што план стварэння маяратаў не можа быць паспяхова ажыццёўлены па прычыне раздробленасці ўладанняў. Ён прыняў энергічныя меры да адмены гэтага плана.
Супраць курса Кісялёва рашуча выступілі кіеўскі Д.Г.Бібікаў і віленскі Ф.Я.Міркавіч генерал-губернатары, якія патрабавалі неадкладнай перадачы канфіскаваных і ўсіх арэндных казённых маёнткаў “карэнным рускім дваранам у выглядзе маяратаў”. У ходзе разгорнутай палемікі Кісялёў пераканаў Мікалая I, шго ажыццяўленне плана стварэння маяратаў, акрамя выдаткаў казны, выкліча ўсеагульнае абурэнне сялян і падарве іх “прывязанасць да ўрада”. Указ 23 чэрвеня 1846 г. залічваў у склад дзяржаўных маёмасцяў усе канфіскаваныя маёнткі.
У другой палове 30-х гг.
XIX ст. рабіліся спробы прамога перасялення на Беларусь і ў Літву рускіх праваслаўных сялян, якія, на думку віленскага генерал-губернатара М.А.Далгарукава і падтрымаўшага яго Камітэта па справах заходніх губерняў, прынеслі б “з сабою ... нашу мову, нашы звычаі і адданасць рускіх прастолу”. У лютым 1836 г. урад зацвердзіў Палажэнне аб перасяленні рускіх сялян у Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць.
Сярод дзяржаўных сялян Калужскай, Курскай, Арлоўскай і Пскоўскай губерняў быў аб’яўлены набор жадаючых перасяліцца на Беларусь і ў Літву.
Нягледзячы на вострае малазямелле, сяляне, не давяраючы ўладам і маючы “самае нявыгаднае паняцце аб тамашнім краі”, адмаўляліся перасяляцца.
Замесг мяркуемых дзесяці тысяч душ набралася ўсяго некалькі соцень.
На самой справе перасялілася крыху больш чым 150 душ мужчынскага полу.
Раскіданыя дробнымі групамі па тэрыторыі Беларусі і Літвы, рускія сяляне не маглі доўга захоўваць сваю “самабытнасць” і непазбежна раствараліся ў масе мясцовага насельніцтва.
Таму Заходнім камітэтам было прадпісана знаходзіць “магчымасці пасялення не менш чым па 200 душ селішчы з пабудовай грэка-расійскай царквы”. Аднак здзяйсненне такога задання аказалася не пад сілу мясцовым уладам, перш за ўсё па прычыне малазямелля беларускага і літоўскага сялянства.
Уніфікатарская дзейнасць Заходняга камітэта хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.
Грамадскі рух.
Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гт., дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набыў антыпрыгонніцкі характар.
У ім удзельнічала ўсё болын прадстаунікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы.
Шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, што асела пераважна ў Францыі, першапачаткова не губляла надзей на ўзнаўленне ваенных дзеянняў і засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Сярод іх быў ураджэнец Слонімшчыны Міхал Валовіч (1806 – 1833), які ў сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, сфарміраваў у асноўным з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў Слонімска-Наваградскай акрузе.
Мэтай сваёй барацьбы ён лічыў вызваленне сялян і абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакратычнай рэспублікай.
Аднак ужо ў маі 1833 г. “экспедыцыя Валовіча” была ліквідавана ўладамі.
Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815 – 1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні “Дэмакратычнае таварыства”, члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам – на згубу, панам – для навукі”, – заклікаў Савіч у сваім вершы “Дзе ж тое шчасце падзелася?..” У 1837 г.
Ф. Савіч наладжвае сувязі з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства “Садружнасць польскага народа”, якое ўзначальваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі. У “Прынцыпах дэмакратызму” (статут “Дэмакратычнага таварыства”) былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць.
У 1838 г. “Дэмакратычнае таварыства” было выкрыта, а Савіч праз год быў высланы на Каўказ у дзеючую армію.
У 1846 – 1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала каля 200 членаў. Ён ставіў сабе за мэту сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьбу за свабодную Польшчу і Расію.
Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя.
На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, перш за ўсё рэвалюцыі 1848 – 1849 гг. у Заходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі з’явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы з заклікамі далучыцца да вызваленчай барацьбы еўрапейскіх народаў. Каб прадухіліць рэвалюцыйныя выступленні, у заходнія губерні быў накіраваны армейскі корпус.
Генерал-губернатарам загадвалася прыняць “усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры” на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада.
Таму масавых выступленняў у Беларусі і Літве не адбылося. HYPER13 PAGE HYPER15 1