• Название:

    І. Навуменка Апавяданні «СЯМНАЦЦАЙ ВЯСНОЙ», «ХЛО...

  • Размер: 0.13 Мб
  • Формат: DOC
  • или



I. Навуменка
СЕМНАЦЦАТАЙ ВЯСНОЙ
Мне ішоў семнаццаты год.
Мая семнаццатая вясна была вельмі багагай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыццю, высокаму сіняму небу.
Даўно ўжо з усіх кветак я найбольш палюбіў бэз.
Бэз расцвітаў якраз у час нашых школьных экзаменаў. Букет ружова-сініх кветак заўсёды стаяў на стале, засланым чырвоным абрусам.
За сталом сядзелі строгія экзаменатары, а на стале былі акуратна раскладзе|ны білеты.
Зверху білеты былі ўсе аднолькавыя.
Які выбраць?
Падыходзячы да стала, я заўсёды хваляваўся.
У такія хвіліны я, вядома, не звяртаў увагі на бэз, хоць стаяў ён у мяне пад самым носам.
Затое пасля экзамену пах бэзу да самага вечара п'яніў мне галаву...
Ніколі яшчэ бэз не расцвітаў так, як сёлета. Ён сінеў цэлымі азяркамі па садах, палісадніках, у нашым станцыйным скверыку.
Але бэз у гэтую вясну на першым часе не хваляваў мяне і не радаваў зусім.
Упершыню за многія гады і мне, і маім сябрам не трэба было здаваць экзаменаў. Не было і настаўнікаў, якія вучылі нас у школе.
Адны з іх пайшлі на фронт і ваявалі пад Ржэвам, а можа, пад Севастопалем, а другія таксама не задавалі нам урокаў, бо на фасадзе нашай школы трапятаў чужы сцяг з чорнай свастыкай.
У нашай школе цяпер размясціўся нямецкі камендант. Ён не думаў аб тым, што нам трэба вучыцца.
Камендант дбаў аб другім. Ён павесіў загад, за невыкананне якога дакляраваў адну толькі смяротную кару.
Камендант абяцаў смерць кожнаму, хто захоўваў агнястрэл$>ную зброю, хто распаўсюджваў злосныя чуткі пра непераможную германскую армію, хго мог паявіцца на вуліцы ў начны час.
Што датычыць мяне і маіх сяброў — Цішкі Дразда, Міколы і Сымона Біцюгоў,— то мы пакуль што добрасумленна выконвалі толькі апошні пункт загаду.
Як гэта і было дазволена, мы расхаджвалі па вуліцы толькі да адзінаццаці гадзін вечара.
Часцей за ўсё мы наведваліся ў наш станцыйны скверык.
Пад вечар там збіралася моладзь.
На лавачках сядзелі хлопцы і дзяўчаты.
Яны размаўлялі і нават іншы раз смяяліся, быццам на свеце не было ні каменданта, ні вайны. Іншы раз у скверыку рыпаў гармонік, а на заасфальтаванай яшчэ да вайны пляцоўцы наладжваліся танцы.
Ніхто з нашай чацвёркі ні разу не пайшоў танцаваць.
Мы лічылі, што весяліцца, танцаваць у такі час, калі іДзе вайна, калі ліецца кроў, проста ганебна.
Здраднікі,— са злосцю пазіраючы на тых, што танцуюць, шаптаў Мікола Біцюг.— Знайшлі час весяліцца — гранату б сюды.
Не трэба раскідвацца гранатамі,— падсякаў Міколу Сымон Біцюг.— Дый у цябе ж яна толысі адна.
Мікола, які заўсёды выказваў самыя крайнія погляды, насупліваўся і змаўкаў, а ў вачах у Цішкі Дразда запальваліся вясёлыя агеньчыкі. Цішка наогул любіў пасмяяцца, любіў вяселыя гісторыі, і цяпер пасля Сымонавых слоў ён, мабыць, маляваў сабе карціну, як доўгі і няо,кладны Мікола шпурляе гранату ў дзяўчат, што танцуюць на заасфальтаванай пляцоўцы.^
Нягледзячы на рознасць поглядаў і характараў, мы ўчатырох сыходзіліся ў адным: нельга сядзець склаўшы рукі, трэба дзейнічаць.
Мы лічылі сябе баявой групай, і на гэта былі ўсе цадставы.
На нашым узбраенні ўжо быў вінтовачны абрэз, дзве лімонкі з капсулямі, з паўпуда аманалу і кавалак бікфордавага шнура.
Мы былі заклапочаны планамі далейшага ўзбраення і ў хуткім часе збіраліся аб'явіць германскаму фашызму бязлітасную вайну.
А пакуль што мы з горда ўзнятымі галовамі праходзілі па скверыку, скоса пазіраючы на нямецкія франтавыя зводкі, павешаныя на дошцы аб'яў. Па праўдзе кажучы, асаблівай увагі на гэтыя зводкі не звяртаў ніхто.
Дый весялосць тут, у скверыку, працягвалася нядоўга. |У палавіне адзінаццатай на алеі паяўлялася здаравенная постаць паліцэйскага Кірылы Срёхмана, і ўсе збіраліся дамоў. Кірыла тут, у скверыку, адчуваў сябе вельмі значнай асобай. Ён быў важны, надзьмуты і раз-пораз пазіраў на свой наручны гадзіннік, які раздабыў нядаўна.
Цішка Дрозд у такія хвіліны сіпеў прыдушаным смехам, і мы, каб быць далей ад граху, шыбавалі) дадому.
Мы добра ведалі, што за птушка Кірыла Сёхман.
Да вайны стаяў ён пры дзвярах клуба кантралёрам, але абакраў касіра, і яго засудзілі. А цяпер ён зноў аднекуль прыплыў. Не варта было з такім тыпам звязвацца.
Адным словам, на нашу агульную думку, усе мы ўчатырох былі добрымі хлопцамі. Мы ні разу не паддаліся на прыманку маладосці, не пайшлі танцаваць, не зналіся з дзяўчатамі. Мы рыхтквалі з сябе барацьбітоў, бязлітасных, мужных, зацятых.
I хоць на зямлі была вясна, хоць так прывабна расцвітаў бэз, мы трымаліся стойка, адкладваючы сардэчныя справы на час пасля вайны.
Першым здрадзіў нашай агульнай справе я.
У гэты час, калі ішла вайна і калі там, на фронце, паміралі сапраўдныя героі, я, чалавек, які не зрабіў у жыцці яшчэ ніводнага подзвігу, Вакахаўся самым ганебным чынам.
Пачалося ўсё вось з чаго.
Аднойчы ў скверыку я ўбачыў незнаёмую дзяўчыну.
У белай сукенцы, 5 белым капялюшыкам на галаве, яна мне адразу кінулася ў вочы.
Яна была зусім не падобная на дзяўчат, якіх я сустракаў дагэтуль.
Трымалася яна смела, незалежна і, шчабечуч Ы нешта вясёлае, звонка смяялася.
Я ўбач$іў белую тоненькую дзяўчыну і ў першы вечар, і ў другі, і ў трэці. I ўвесь час яна была вясёлая, смяялася.
Першы час я праходзіў міма дзяўчыны з самым незалежным выглядам.
Я не кінуў у яе бок нівод Цага прыязнага позірку, стараўся на яе не паглядаць.
Я лічыў яе асобай пустой, нікчэмнай, не вартай увагі наогул.
У думках я вінаваціў тоненькую дзяўчыну за яе бестурботіны смех, за яе звонкае шчабятанне.
Як магла яна смяяцца ў такі час!
Вядома, дзяўчына ў белай сукенцы нічога не ведала пра мае абвінавачванні. Яна кожны вечар прыходзіла ў скверык, яе жывыя сінія вочы весела пазіралі на свет, і яна, нібы назло мне, звонка шчабятала.
Я быў іюўны абурэння і гневу.
Справа ў тым, што хоць я яшчэ і не зрабіў ніводнага подзвігу, ^ле ў глыбіні душы лічыў сябе здольным на гераічныя ўчынкі. У сваім уяўленні я маляваў сйбе ў розных геройскіх ролях.
Вось я на вачах у дзяўчыны забіваю нямецкага каменданта, забіваю Кірылу Сёхмана, забіваю цэлы дзесятак фашыстаў, нарэшце, падаю забіты сам... Белая дзяўчына перастала смяяцца, у яе вачах захапленне, роспач, пакута.
Яна плача, вішіваціць сябе за свой смех.
Яна становіцца другой...
Адзін раз дзяўчына прыйшла ў сквер з кветкамі. У яе руках быў бэз і белая чаромха.
Яна трымала кветкі беражна, як трымаюць якую-небудзь вельмі каштоўную рэч.
Яшчэ праз колькі час|у я пачуў, як яна спявала.
Яе голас можна было пазнаць сярод тысячы другіх галасоў... I вось хутка я адчуў, што мне няма куды схавацца ад жывых сініх вачэй з-пад белага капялюшыка, ад звонкага шчэбету. ад гэтай цудоўнай белай птушкі. Яе вобраз стаяў перад маімі вачамі, дзе б я ні быў, што б я ні рабіў. Я ўжо не мог пражыць дня, каб пад вечар не схадзіць у скверык, не пабачыць тоненькай дзяўчыны.
Я стаў а(адумлівы, разгублена адказваў на пытанні сваіх сяброў і свой душэўны стан не змог схаваць ад іх вачэй.
— Ты гэта што ж, Цімох, можа, хочаш у кусты? — грозна падсгупіў да мяне аднойчы
I
Мікола Біцюг.— Нешта ты круціш, хаваешся ад нас.
Кожны вечар у скверы тырчыш.
Ты вады не муці, кажы праўду.
Спалохаўся?..
Я ледзь не кінуўся на Міколу з кулакамі, каб змяшаць яго з граззю за яго дурныя здагадкі. ІДішка Дрозд мірыў нас пасля гэтага цэлую гадзіну.
Сябры ўздыхнулі лягчэй, бо ўбачылі, ціто адступацца ад іх я не збіраюся.
I ўсё ж я не мог расказаць ім праўды.
Хутка ія ўжо ведаў імя дзяўчыны — Стася.
Нядаўна яе прыслалі аднекуль працаваць у нашу апт&ку.
Там жа ў аптэцы, у доміку, схаваным у засені бэзавых кустоў, Стася і жыла.
Мне было непрыемна, што Стася працуе ў нямецкай установе. 3 другога боку я апраўдваў Стасю тым, што аптэка нарэшце не такая ўжо фашысцкая ўстанова.
Можа, Стасю прымусілі працаваць, можа, без працы ёй нельга.
Яна ж жыве адна, без бацькі і без маці...
Я нячутна паўтараў імя Стасі тысячу разоў у дзень, яно звінела ў маіх вушах як музыка.
Я мог ду^іаць пра сваю дзяўчыну цэлымі гадзінамі, прыдумваў розныя варыянты нашай размовы, нашай сустрэчы.
Але пакуль што ніякай размовы не было, я не сказаў сваёй каханай ніводнага слова.
Я прыходзіў у скверык, і калі заўважаў Стасю, сэрца ў грудзях пачынала біцца, нібы птушка, злоўленая ў сіло.
Аднойчы, калі я праходзіў міма лавачкі, на якой сядзела Стася са сваімі сяброўкамі, мая дзяўчына акінула мяне хуткім позіркам.
Мне здалося, што гэты позірк быў насмешлівы.
Мой тварігарэў ад сораму, мне было ў той вечар балюча і крыўдна як ніколі. Не сказаўшы нічога сваім сябрам, я падаўся дадому.
I тут, па дарозе да роднай хаты, на адзіноце, я неяк нечакана ўпершыню паглядзеў на самога сябе збоку, чужымі вачамі.
Так, выгляд мой быў зусім не фацэтны, ён ніяк не падыходзіў для таго, каб знаёміцца з гэтай чыстай, белай дзяўчынай.
На нагах у мяне было штосьці накшталт чаравікаў. Але што гэта былі за чаравікі! Гэта былі нейкія чарапахі, шырокія, распоўзлыя.
Чаму я не заўважаў раней, што мае штаны даўно час павесіць на пудзіла ў агародзе? Гэтыя штаны мелі дзве латкі на каленях і ў дадатак яшчэ два агромністыя акны ззаду.
Вырас я і з сарочкі; тое, што ў мяне былі закасаны рукавы, мабыць, мала дапамагала справе.
Эх ты, кавалер, закаханы рыцар!..
У тую ноч я не спаў. Выхаду са свайго становішча я не бачыў ніякага.
Святочных гарнітураў у мяне не было, і зарабіць або купіць іх па тым часе нечага было і думаць.
Памятаю, што такія разважанні мяне нават супакоілі, а тоненькая чысгая дзяўчына зрабілася для мяне крыху далёкай і чужой.
Няхай ходзіць у сваёй чысценькай сукенцы,— помсліва думаў я.— Справа ж не ў капялюшыках і сукенках.
Знайшлася княгіня!..
Некалькі дзён я не хадзіў у скверык.
Якраз у гэты час разнесліся чуткі, што немцы думаюць аднаўляць чыгунку.
Чуткі гэтыя пацвердзіліся, бо на чыгунцы ішла ліхаманкавая работа.
Мы вырашылі, што надышоў час дзейнічаць.
Мікола Біцюг высушыў аманал на печы, Ціпіка Дрозд сцягнуў старую бабуліну кофту з шырокімі рукавамі. Адзін рукаў мы напакавал: аманалам, зашылі і гэтую нашу міну схавалі да часу.
Было аднагалосна вырашана, што сваёй мінай мы ўзарвём масток кіламетры за чатыры ад станцыі. Масток хоць і невллікі, але ў вызначаны дзень немцы па нашай чыгунцы не паедуць.
Паедуць яны жыватамі...
Якраз у гэты час адбыліся падзеі, якія прымусілі нас яшчэ болып сур'ёзна паставіцца да задуманай дыверсіі. У ясную вясновую ноч ні з таго ні з сяго згарэла парня.
На гэтай парні гнулі вобад, які адпраўлялі некуды на нямецкіх машынах.
Апрача гэтага, у некалькіх месцах наіііага раённага гарадка былі расклеены антыфашысцкія лістоўкі, надрукаваныя на машынцы.
Гэтыя падзеі нас і ўзрадавалі, і засмуцілі.
Мы былі перакананы, што спалілі парню і расклеілі лістоўкі партызаны, якія ноччу прабраліся ў гарадок. 3 невялікім партызанскім атрадам, які дзейнічаў кіламетраў за сорак
3
ад нас, у другім раёне, мы мел; ўжо сувязь, хоць і нетрывалую.
Калі ўсё гэта зрабілі нашы партызан)ы, то чаму яны наважыліся абысціся без нас? Сякія-такія паслугі мы ж ім ужо рабілі. М^жа, партызаны нам болын не давяраюць?
Каб вывесці ўсё гэта на чыстую ваду, Сымон Біцюг адправіўся ў госці да сваёй цёткі. Цётка, крнечне, была тут толькі прыклёпам, Сымон пайшоў на сувязь з нашымі партызанймі.
Мы ж утраіх таксама не спалі ў шапку.
У гэтыя дні мы выказалі вялікае жаданне нанасіць сваім маткам арэхавых кійкоў на фасолю і пад памідорныя кусты.
Кійкоў мы нанасілі на пяць гадоў уперад, але справа зноў жа была не ў кійках.
Арэшнік рос якраз недалёка ад мастка, які мы наважылі пусціць у паветра.
Масток і подступы да яго мы агледзелі добра, самаробную міну занеслі і схавалі паблізу ад мастка.
Былі ў нас поспехі і ў справе самаўзбраення.
Нам удалося разжыцца старой заржавелай вінтоўкайі, якую мы ўтраіх чысцілі і прыводзілі ў належны выгляд цэлы дзень.
Цяпер мы ў дадатак д^ абрэза мелі сапраўдную вінтоўку, з якой не сорамна было прыйсці да партызан.
Праўдаі, на грунце асабістай прыналежнасці вінтоўкі паміж намі адбылася спрэчка.
Мікола Бііцюг патрабаваў, каб вінтоўку аддалі яму.
Свае патрабаванні Мікола падмацоўваў тым, штоіён здаў норму на поўнага варашылаўскага стралка, а мы з Цішкам — толькі на юньгх стралкоў. Міколу мы далі суровы адпор, і ён, пакіпяціўшыся, быў вымушаны здацца.
Адным| словам, цяпер мы адчувалі сябе больш упэўнена.
Мы чакалі Сымона, чакалі вестак ад партызан, і ва ўсіх нас быў прыўзняты, гераічны настрой.
У адзін з тых дзён я зноў пайпіоў у скверык і зноў убачыў Стасю.
Праходзячы паўз яе, я стараўся не пазіраць у яе бок.
I не вытрымаў. А яна — мне гэта ніколькі не здалося — паглядзела на мяне зусім сур'ёзна.
Яна не насміхалася з мяне! Я зноў стаў вясёлы, расказваў цікавыя гісторыі сваім сябрам, і яны смяяліся.
Я хацеў, каб Стася звярнула ўвагу на наш смех, на мяне.
Здаецца, яна глядзела ў мой бок.
Раптам я прыдумаў выхад, адзіны, які толькі мог быць на свеце.
Мой бацька, чыгуначнік, яшчэ да вайны выпісаў сабе форменны сіні касцюм.
Гэта быў выдатны касцюм, нездарма з бацькавага заробку вылічвалі за яго пакрысе амаль цэлы год.
Цудоўнае сіняе сукво было, мабыць, самага вышэйшага гатунку.
Бацька толькі і паспеў адзін раз на Першае м,ія перад самай вайной апрануць касцюм.
Цяпер касцюм быў клапатліва схаваны, як самая саштоўная рэч у хаце, і неаднойчы ў цяжкія часіны я чуў, як асцярожна маці намякала, што за яго, каб прадаць, далі б хлеба пудоў дзесяць...
Разлічваць на тое, што мне дадуць апрануць сіні касцюм, не прыходзілася.
Прасіць аб гэтым было б проста сорамна.
Я наважыў зрабіць усё інакшым парадкам.
Прасцей за ўсё было вынфсці адзенне ў адрыну і там паціху апрануцца, а пасля скінуць.
Тым болып што ўвесь касцюм мне быў не патрэбен. 3 мяне хопіць адных сініх штаноў. I нічога ім за адзін вечар не зцюбіцца...
План м Ьй быў разлічан да дробязей.
Увесь наступны дзень я гарэў ад нецярпення, уяўляючы як падыду да Стасі, як загавару з ёй, што ёй скажу.
Пад вечар мне ўдалося ажыццявіпь першую частку майго плана як найлепш.
Я выйшаў агародам у новых сініх штанах, з-цад якіх зусім не відаць было маіх чаравікаў-чарапах, у вымытай кашулі. Я быў ужо ў скверыку і чакаў, што вось-вось прыйдзе мая белая дзяўчына...
Але прыйшла не Стася.
Прыбег узбуджаны Мікола Біцюг і рашуча пацягнуў мяне ў цёмны кутрк сквера.
— Цімсіх, пайшлі,— уладарна сказаў ён мне.— Заўтра раніцай першы цягнік пойдзе.
Хутчэй...
Што ж, крэба было ісці...
Я нічогі не сказаў Міколу наконт новых сініх штаноў, а ён, усхваляваны, нават не
4
5
заўважыў іх.
Трэба было зайсці яшчэ па Цішку Дразда. Ён жыў на Вакзальнай вуліцы, якая цягнулася поруч з чыгункай, і ад яго нам лепш за ўсё было выходзіць, бо не трэба было перасякаць пераезда.
Дачакаўшыся, пакуль зусім сцямнее, мы выйшлі. Мы захапілі з сабой абрэз і дзве гранаты, вінтоўка была схавана ў лесе.
Да арэшніку мы зрабілі вялікі крук на поплаве, потым ішлі жытамі. Мае новыя сінія штаны прамоклі ад расы да самых каленяў, але я лічыў, што гэта дробязь — высахнуць. Ішлі мы смела, бо ў нас была зброя.
Нам прыйшлося чакаць у арэшніку да самай поўначы.
Запелі першыя пеўні, дзесьці ў кустах трывожна закігікала нейкая птушка.
Тады мы, прыгнуўшыся, пабеглі да мастка.
Мы ведалі, што чыгунка ахоўваецца не надта.
Узброеная варта была толькі ў будках.
У паўкіламетры ад мастка гарэў агонь, і каля яго сядзелі дзядзькі з доўгімі кійкамі.
Гэта была так званая добраахвотная варта чыгункі, у якую фашысты заганялі сілком.
Мікола з вінтоўкай залёг на насыпе, а мы з Цішкам завіхаліся каля міны.
Пад мастком было сыра і глуха.
Здаецца, прайшло вельмі многа часу, пакуль мы прыладзілі бікфордаў шнур і ўсктавілі запал.
Чыркнулі сярнічкай, і шнур затрашчаў, выпускаючы цэлыя пучкі іскраў. Мі>і беглі ад мастка што было сіл.
Выбух засціг нас ужо ў арэшніку.
Гэта быў страшэнны выбух.
Здаецца, асвяціўся ўвесь лес.
Мы ўпалі, потым зноў пабеглі ў самы гушчар. 3 будкі пачалася бязладная страляніна.
Мы адбеіліся, мабыць, кіламетраў пяць. 3 мяне пот ліў цурком, а мокрыя сінія штаны лёпалі па нагах так гучна, нібы хто-небудзь біў па голым целе далоняй.
Каля будкі ўжо не стралялі, і мы прыпыніліся.
Трэба было вызначыць цяпер, дзе мы.
Моўчкі мы прайшлі цугам, адзін за другім, яшчэ з паўкіламетра і выйшлі на сенажаць.
Над ёй густой шчыльнай заслонай вісеў туман.
Гэта была Гарадзінка, асушанае яшчэ да вайны балота.
Тут мы адшуквалі некалі яйкі дзікіх качак, кнігавак, пекураў, аднойчы збіралі стрэленыя гільзы пасля вайсковых манеўраў. Сенажаць мы ведалі, і можна было тут, у кустах, схаваць нашу зброю.
Але рабіць гэтага ніхто з нас не захацеў. Упершыню ў жыцці мы адчулі, што значыць зброя ў руках. 3 ёю можна было ісці смела, не баючыся ніякага д'ябла.
Са зброяй мы крочылі гаспадарамі па роснай топкай Гарадзінцы.
Недалё^са ад Цішкавага двара быў вялікі кар'ер.
Тут капалі гліну ўсе, каму яна была патрэбна.' Мы якраз і збіраліся спусціцца ў кар'ер, каб абмеркаваць нашы далейшыя паводзіньіі Але тут здарылася нечаканае.
— Стой, рукі ўгору! — раўнуў нехта немым голасам, і ў некалькіх кроках ад нас проста з зямлі вырасла чорная постаць.
Мы рванулі назад, а той, што крычаў, стрэліў. Куля свіснула *саля самых маіх вушэй.
Мы ўпалі на зямлю, а чорная постаць, клацаючы затворам, йасоўвалася на нас.
Я чуў, як Мікола спусціў курок.
Асечка.
Постаць упала.
У тое ж імгненне Цішка бухнуў са свайго абрэза, а я, ірвануўшы чаку, шпурнуў лімонку...
Страшэцны, дзікі крык падняў мяне з зямлі і кінуў у кар'ер.
Гэты крык стаяў у маіх вушах, калі я каціўся на дно кар'ера, калі поўз агародамі, прабіраючыся праз парканы і драцяныя агароджы.
Маіх сяброў побач не было.
Я вырашыў паўзці дадому.
Увесь шлях да роднай ха Ты думка ў мяне працавала чотка і ясна.
Я рабіў перадышкі, вымяркоўваў, кудой мне найлеііш прабірацца.
I вось я ў сваёй адрыне.
Я адразу схаваў прамоклае адзенне і пераапрануўся ў старое.
Дзесьці там, на станцыі, усё яшчэ раз-пораз стралялі. Захліпаючыся, брахалі сабакі. За сцяной глуха ўздыхала карова, перажоўваючы жвачку.
Рыпнулі дзверы, і да хлява, ледзь чутна ступаючы босымі нагамі па зямлі, падышла маці. Не адчыняючы варот, яна спалоханым шэптам дакарала мяне за тое, што я не шаную ні сябе, ні сям'і. А я, стараючьвдя гаварыць сонным голасам, спытаў, дзе гэта і чаму страляюць.
Няхай пакуль
што нічога
не ведае маці. Ёй будзе так спакайней.
Калі развіднела, я агледзеў свае адзенне.
Ад новых сініх штаноў засталося адно толькі званне.
Яны падраліся ў некалькіх месцах, а на левай калашыне не хапала вялікай латкі. I тут толыа я адчуў, што ў мяне баліць нага.
Галёнка была распаласавана, мабыць, аб калючы дрот.
Увесь дзень я, здаецца, зусім не думаў пра Стасю.
Пасля ўсяго, што здарылася, яна стала маленькай, непрыкметнай і адышла ў думках кудысьці далёка-далёка.
Я трывожыўся аб сябрах.
У поўдзень мне расказалі, што на наш гарадок рабілі налёт партызаны, што яны ўзарвалі мост і паранілі Кірылу Сёхмана, які пад раніцу сканаў. Па загаду каменданта на станцыі і каля школы спешна будаваліся дзоты.
Пра сваіх сяброў я не пачуў нічога страшнага і паступова супакоіўся.
Нямецкі поезд у той дзень не пайшоў...
А яшчэ праз два дні да мяне завітаў Сымон. Ён вярнуўся з сувязі і прынёс добрыя весткі. Партызан^>і пра нас ведаюць, і сувязь цяпер будзе рэгулярная.
—Мік Ьла за новую міну ўзяўся,— паведаміў Сымон.— Ён на сёмым небе і цябе, ого, якхваліць...
Я паказіаў Сымону нагу.
Рана нарывала, я лячыў нагу сам як мог.
Сымон занепакоіўся.
—Ты нікуды не выходзь,— папярэдзіў ён.— Я прынясу ўсе, што трэба.
I наогул нам нетрэба раза|м хадзіць.
Ён вярнуўся толькі пад вечар.
Прынёс бінты, ёд, нейкую слізкую мазь.
Я паглядзеў на сябра здзіўленымі вачамі.
—Мы, брат, дурні вялікія,— бінтуючы мне нагу, гаварыў Сымон.— Ходзім табуном,самі ж стараемся выдзяляцца, у вочы кідацца.
Людзі ў сто разоў разумней за нас робяць.
Ты думаеш, парню спалілі і лістоўкі раскідалі партызаны? Такія ж, як і мы, партызаны,толькі не |акія вароны.
—Сымон,— не вытрымаў я,— скажы, ты хадзіў у аптэку?Сэрца ў мяне тахкала так моцна, што, мабыць, пачуў і ён.
—Хадізіў, але ты нічога не ведаеш,— жорстка паглядзеў на мяне Сымон.— Нічога неведаеш, зразумеў? Запамятай гэта...
Не, цяпер я ведаў усё. Ведаў, якім быў сляпым і недалёкім.
Такую дзяўчыну хацеў прывабіць сінімі штанамі. Эх ты, дурніца... Тоненькая белая дзяўчына паўставала цяпер у маіх вачах у нейкім новым, казачным святле.
У гэтую вясновую ноч я зноў пачуў, як прыемна пахне расцвіўшы бэз. Ён пахнуў так заўсёды, калі мы хадзілі здаваць экзамены.
1956
6
І.Навуменка
ХЛОПЦЫ САМАЙ ВЯЛІКАЙ ВАЙНЫ...
I
Пасля Бранска стала ясна, куды кіруецца эшалон.
Станцыя Фаянсава, горад Кіраў, палявая пошта 07121. Хлопцы, каго тыдні на два прызвалі раней, паспелі прыслаць адтуль трохкутнікі.
Станцыя Бранск-І, як і Бранск-ІІ,— у развалінах.
Сякія-такія. задымленыя каробкі прыстасаваны пад памяшканні ваеннага каменданта, перасыльнага пункта, санпрапускніка, прадпункта.
Пуці адрамантаваны.
На іх безліч вайсковых эшалонаў. Бранск-І, як і Бранск-II,— станцыі ўсё-такі вялікія.
Віктару Пасашку, можна сказаць, шанцуе.
Па-першае, трапіў у добрую цяплушку.
Двух'ярусныя з неачэсаных дошак палкі на месцы, на падлозе ніхто не спіць. Ёсць жалезная пячурка з выведзенай у столь, а не ў акно трубой.
Трэба толькі ўвесь час падкладваць дровы, бо калі хоць на гадзіну пячурка астывае, то на сценах вагона, асабліва ля дзвярэй і па кутках, адразу выступае белая намаразь.
Але вагон дружны, дровы хлопцы дастаюць.
У ход ідуць снегаахоўныя шчыты, уцалелыя парканы і нават дошкі з чужых вагонаў.
Пасашка задаволен і тым, што едзе са знаёмымі і блізкімі людзьмі. У вагоне Саша Чарняўка, Васіль Міхальчук — хлопцы, з якімі Віктар вучыўся ў адным класе.
Адам Пасашка, стрыечны брат, сусед, жылі на адной вуліцы...
Але ёсць у вагоне людзі, знаёмствам з якімі Пасашка асабліва ганарыцца.
Гэта партызаны. Іх, бадай, палавіна. 3 местачковых хлопцаў, якія едуць у вагоне, толькі адзін Віктар быў у партызанах, і па гэтай прычыне ён як бы звязвае маладых местачкоўцаў з тубыльцамі навакольных сёл, вёсак, якія паспелі панюхаць пораху.
Зрэшты, і раней так было.
Саша Чарняўка, Васіль Міхальчук, якія партызанскіх даведак не маюць, тым не меней у небяспечных справах удзельнічалі. Сярод іх быў і Пасашка, з той толькі розніцай, што ён і тады трымаў сувязь з партызанамі...
II
У Бранску-П удала дасталі вядро кіпятку.
Быў ужо надвячорак.
Эшалон стаяў. Хлопцы сталі развязваць торбы і сідары, каб падсілкавацца.
Пасашка ўжо месяц, як зноў савецкі. Ім валодае дзіўны, узбуджаны і прыўзняты настрой, хоць сякія-такія рэчы, якія ён назіраў у мястэчку за гэты месяц, яму не зусім падабаюцца. Ён заўважыў: партызаны і наогул усе тыя, каму прыйшлося хадзіць не прамымі, а звілістымі, пакручастымі сцежкамі вайны, не надта раскрываюцца перад байцамі, камандзірамі, што мералі да прыдняпроўскага мястэчка крывавыя кіламетры ад самай Волгі. Вайскоўцы іх проста не разумеюць.
Яны гордыя пройдзеным шляхам, перамогамі і як бы забываюць, што акрамя сорак трэцяга года быў сорак першы, калі гэтая самая дарога пятляла адступленнямі, акружэннямі, калі па ёй панура пляліся доўгія калоны ваеннапалонных.
У сваю чаргу партызаны не надта прызнаюць тых, хто, чым мог, шкодзіў немцам, не адрываючыся ад сям'і і роднага паселішча...
Зрэшты, вагон прымірыў супярэчнасці. Наперадзе вайна.
Немцы вунь зноў захапілі Жытомір, ірвуцца да Кіева...
Вячэраюць, разбіўшыся на купкі. Так здарылася, што Віктар раскрывае брызентавы сідар не ў кампаніі стрыечнага брата Адама ці аднакласніка Сашы Чарняўкі, а ў кружку,
які як бы ўзначальвае шыракатвары, павольны ў рухах партызан Сяргей Рагазуб.
Можа, таму, што разам з гэтым Сяргеем яму аднойчы прыйшлося ляжаць у засадзе, а ў час асенняй блакады ён суткі прастаяў побач з ім па шыю ў балотнай твані... Дый пуставатыя сідары ў партызан.
Местачкоўцам сяго-таго паклалі ў торбы маткі. А ў партызан толькі тое, што далі на паёк у ваенкамаце.
Са сваіх хат яны нічога не маглі ўзяць, бо хаты і вёскі спалены... Павячэралі някепска.
Сухары, ваенкаматаўскі шпіг, у якім на скурцы стаяць сінія казённыя пячаці, дамашнюю цыбулю запілі падсалоджаным кіпятком.
Эшалон усе яшчэ стаіць.
Відаць, у першую чаргу прапускаюць тыя эшалоны, якія кіруюцца на фронт.
А іх маршрут — у тыл, можна і не спяшацца.
У праём дзвярэй, калі хто-небудзь адчыняе іх, каб вышмыгнуць па патрэбе на двор, глядзіць цёмная снежаньская ноч.
У вагоне ж пячурка да чырвані распалена.
Нехта зайграў на нямецкім губным гармоніку.
А ўвогуле трэба спаць.
Можа, іх апошняя ноч у эшалоне.
Віктар заснуў імгненна.
Прачнуўся, бадай, пазней за ўсіх — ад таго, што замерзлі калені. Усю дарогу, калі пячурка астывала, у яго мерзлі калені. Убачыў: дзверы расчынены, у вагоне бязладны рух.
Значыць, прыехалі...
Тыя, хто прарочыў, што станцыі Фаянсава з ходу не праскочыць, не памыліліся.
Гэта была іменна яна — некалькі прысадзістых, на скорую руку адноўленых каменных будынін, зацярушаныя снегам домікі пасёлка.
А вакол лес — векавечныя сосны, хмурыя, урачыста стоеныя едкі. Туды, у лес, вяла шырока пратаптаная ў снезе дарога...
Калону пастроілі па чатыры ў рад, далі каманду рушыць.
Убогі, непрывабны выгляд мела яна.
Дзіравыя ватоўкі, шэрыя сялянскія світкі, латаныя-пералатаныя кажухі. У гэта быў апрануты пераважна люд цывільны.
Закураныя шынялі розных армій — чырвонаармейскія, нямецкія, мадзьярскія, славацкія і яшчэ Бог ведае якія неслі на сваіх плячах партызаны.
Сярод абутку былі лапці, чуні, апоркі, розных відаў і фасонаў разбітыя чаравікі і, мабыць, на тры ці чатыры сотні людзей ніводнай пары прыстойных ботаў. Можа, за гэты ўбогі выгляд на ўсіх тых, хто крочыў у калоне, з нечуванай лютасцю накінуліся бабы, што гандлявалі тут жа, на станцыі, піражкамі з мерзлай бульбы, махоркай і малаком.
Своірчы праклятыя!.. Нашы даўно галовы палажылі, а яны толькі ідуць!..
Ваякі няшчасныя! Спалі з жонкамі на печы...
Глядзі, ражку наеў, патрыёт...
Будуць хваліцца потым, што ваявалі...
Вочы б мае не глядзелі на вас, ірадаў...
Дэзерціры...
Кулачугі...
Пад спадніцамі ў жонак хаваліся...
Віктар, калі вучыўся перад вайной у дзевятым класе, не раз спрабаваў сабе ўявіць, як пойдзе ў армію.
Тых, хто паспеў пайсці ў авеяныя ружовым. мроівам мірныя гады, праводзілі з аркестрамі, гармонікамі, прамовамі. А табе, браце, вось які аркестр!..
Дні тры мабілізаваных трымалі ў санітарным ізалятары. Ізалятар гэты — як схованка ляснога пустэльніка.
Некалькі вялікіх халодных зямлянак, з землянымі, засланымі яловымі лапкамі нарамі. Харч — тым жа сухім пайком...
Нарэшце каманда:
—У лаіню!
Старэйшыя, тыя, хто ў свой час паспеў прайсці прызыў, ведалі, што гэта значыць.
На хаду зрывалі з сябе шынялі, кажухі, пінжакі, нават сарочкі, тапталі, хавалі ў снег.
Некаторыя ляцелі ў лазню ў адных парудзелых сподніках.
На Віктару была ніштаватая паддзёўка, якую ен раздабыў, калі грамілі ўласаўскі абоз. Куртачка-талстовачка мела
X
бліскучы замок-маланку.
Свае скарбы Віктар таксама старанна затаптаў у снег.
3 лазні выходзілі Прыгажунамі — хоць у каноплі стаўляй.
Шынялі — БВУ, ватнікі, гімнасцёркі — БВУ... Асабіста для Віктара гэта значыла, што атрымаў стары, доўгі, з прапаленым крыссём кавалерыйскі шынель, вышмаргаваныя да глянцу, няпэўнага колеру ватнікі і адносна прыстойную гімнасцёрку.
Ватнік, праўда, быў караткаваты, а гімнасцёрка шылася як бы на волата.
Чаравік увогуле не ўзяў...
Дык вось ён, запасны полк, палявая пошта 07121. Новыя, у струнку пастаўленыя баракі, пасыпаныя жоўтым пясочкам дарожкі, шырокі пляц, на якім пад гукі аркестра разыходзяцца раніцай роты на баявую вучобу.
I ўсё пад навіссю векавых, меднастволых хвой, так што зверху, мабыць, ніякая авіяцыя не прыкмеціць.
Барак, у які трапіў Віктар, змяшчае на сваіх трох'ярусных нарах восемсот чалавек.
Віктару дасталося месца на трэцім паверсе, пад самым дахам. Ён дзівіўся: праз ладнуюшчыліну ў вільчыку падміргваюць зоркі, рукой можна дастаць да зімы, аднак гэтак цёпла ■>"бараку, што можна спаць не акрываючыся.
На другі ці трэці дзень смяшлівы чарнамазы-тубылец барака, запыніўшы Віктара, торкнуў пальцам яму ў жывот, запытаў:_
—Ты патрыёт?
Віктар не ведаў, што адказаць.
—Патрыёт, патрыёт, запяе твой жывот,— загугнявіў чарнамазы і рушыў сваёі_дарогай.
Жывот не запеў, а нават затрубіў вельмі хутка.
Не прадбачачы нічога благога, Віктар не хаваў сідара, у якім заставаўся яшчэ ладны прыпас сухароў. Прыпас растаў на вачах.
Кармілі ж па трэцяй катэгорыі: шэсцьсот пяцьдзесят грамаў хлеба на дзень, дзесяць грамаў цукру, а на прыварак — што Бог пашле.
Тытунёвае забеспячэнне трэцяя катэгорыя ўвогуле не прадугледжвала.
Хлебная пайка лёгка ўмяшчалася на далоні, так што пакуль Віктар стаяў у чарзе за супам ці баршчом (стравы гэтыя адрозніваліся пераважна назвай), то паціхеньку адшчыкваючы ад хлеба, з'ядаў яго ўвесь.
Заставалася толькі запіць цвёрды харч супам ці баршчом.
А баявая падрыхтоўка ішла як мае быць. Акрамя яе вялося будаўніцтва новы памяшканняў. Раніцай замест зарадкі трэба было прынесці з лясной дзялянкі бервяно. л Г^ абед і перад вячэрай — яшчэ па адным. Бярвенні ніштаватыя: трошкі даўжэй за-" тэлеграфны слуп і, відаць, трошкі таўшчэй.
Адлегласць — два кіламетры ў адзін канец.
Бервяно няслі ўтрох, а Віктар — высокі ростам.
На першым часе ён думаў, што н вытрывае... Але, зрэшты, гэта былі дробязі. Галоўнае было не ў гэтым, а ў тым, што ён,-^ Віктар, прылучан да вялікай, святой справы, за якой сочыць увесь свет, якая вырашае лёс будучых пакаленняў. Хіба лёгка было ўявіць у сорак першым, што немцаў з іх армадамі танкаў, самалётаў пагоняць назад, будуць наладжваць ім катлы, акружэнні, не горшыя, чым некалі наладжвалі яны самі. Дзеля гэтага напнулася, як сталёвая струна, уся агромністая краіна...
Асаблівыя хвіліны натхнення, узлёты духу перажываў Віктар, калі раніцай на палкавым пляцы пачынаўся развод вучэбных рот.
Бліскучыя трубы выдыхалі са сваіх медных горлаў маршы і мелодыі баявых ваенных песень, гулка бухаў вялізны турэцкі барабан, мерна чаканілі крок тысячы людзей, трымаючы раўненне на застылага, з узнятай пад казырок рукой пасівелага палкоўніка, і, захоплены магутнай плынню музыкі, адчуваннем еднасці, блізкасці з усімі гэтымі людзьмі, урачыстай велічнасцю моманту, Віктар забываў пра галодны жывот, пра тое, што на ім целяпаецца няўклюдны шынель, а ад нравага чаравіка зусім адстала падэшва.
Тое самае, здаецца, адчувалі ўсе...
Маршыруй, пакаленне!.. Самой гісторыяй наканавана табе суровая дарога.
На ёй ліецца
кроў, губяцца маладыя жыцці, але твае бясцэнныя ахвяры не прападуць.
Грыміце, трубы, і чаканьце крок, салдаты самай вялікай вайны!..
Малады васемнаццацігадовы жывот, аднак, нельга было замаліць ніякімі, няхай сабе ўзвышанымі і святымі лозунгамі. Ён патрабаваў харчу, і пры гэтым не толькі ў калорыях, а і ў пэўным аб'ёме.
Пасля разводу на пляцы Віктар адразу пачынаў марыць пра абед, пра духмяную пайку, да якой было яшчэ далёка. Іншы раз ён маляваў ва ўяўленні, колькі б мог з'есці хлеба.
Адной буханкі здавалася мала, ён тады дабаўляў другую, нарэшце, трэцюю. Ён бы мяў і камячыў гэтыя буханкі, адламваў хлеб вялізнымі кавалкамі і еў бы адразу з дзвюх ру^с...
На нарах пасля адбою таксама шапталіся пра харч. Ішло паспяховае наступленне на Украіне: немцаў заціснулі пад Корсунь-Шаўчэнкаўскім — і хлопцы марылі трапіць туды, на паўднёвыя франты.
Усё-такі там хлебны край: пшаніца, кукуруза, а якія там з белай мукі паляніцы пякуць!..
Ірваўся ў маршавую роту, на фронт, і малады партызан суседняга з Віктаравым раён?-' Вася Гайчук. Дзіўны, няўрымслівы ён чалавек!.. Ад недаядання шырокі, добразычлівьі— Васеў твар азыз і пасінеў, стары, мабыць, яшчэ часоў грамадзянскай вайны, шынель вісіць на ім як на калку, але ў Васі тым не меней не ўбавілася ні гумору, ні рухавасці. Увесь свой час, нават той, які адпушчан на асабістыя патрэбы, ён праводзіць ля кулямётаў. Ручны^ кулямёт Дзегцярова ён можа сабраць і разабраць за лічаныя імгненні і прагне гэтак жа лёгка валодаць станковым.
Насядзеўшыся ля куляметаў, Вася прыходзіць у курылку зацягнуцда бычком.
Вось сюды,— ён торкае пальцам у вялізную масляністую пляму над левай кішэнькай гімнасцёркі,— Міхаіл Іванавіч прывінціць мне залатую зорачку.
Які Міхаіл Іванавіч?
Вядома які. Калінін.
Усесаюзны стараста.
За што?
Як за што? Нашаткую гансікаў, як капусты.
Сумняваецеся?..
Зрэшты, тыя, што былі з Васем разам у партызанах, словы яго за жарт не прымалі. Яны ведалі, што ён удзельнічаў у падрыве дзевяці эшалонаў, два ці тры разы яго прадстаўлял ___ на ордэн, але ўзнагароды не дачакаўся — пайшоў на фронт.
Вынікам размоў і трызненняў пра харч сталася тое, што Віктар выцягнуў з-пад матраца"' паддзёўку і куртачку з бліскучым замком, якія ў свой час закапаў у снег, і, улучыўшы прыдатную часіну, рушыў са сваім скарбам да галасістых баб на станцыю Фаянсава Купляць цывільную вопратку ў вайскоўцаў яны, відаць, прызвычаіліся: за дзве каштоўныя-' па ваенным часе рэчы Віктар ледзь-ледзь выкленчыў семсот рублёў. Затое на тавар уласнай вытворчасці бабы ўзвінцілі цэны як мае быць: невялікі праснак-скавароднік каштаваў сто рублёў, паўлітра малака — пяцьдзесят.
Віктар за набыты капітал выпіў бутэльку малака, купіў пяць праснакоў і дзве шклянкі махоркі. Тры праснакі ён з'еў па дарозе і два прынёс — падзяліцца з хлопцамі...
Усё ж паход на станцыю Фаянсава прынёс немалую карысць.
Віктар пайшоў у армію па чарговаму прызыву, і як годны да вайсковай службы, але не абвучаны і пры ўсім гэтым як чалавек з пэўнай адукацыяй, ён мусіў вучыцца ў палкавой школе шэсць месяцаў. Але ён нават не мог Сабе ўявіць, што цэлыя паўгода пратарчыць тут.
На фронт трэба!.. Там і кормяць лепш, і ўвогуле павага франтавіку...
Ёмістая жменя махоркі, перасыпаная ў кішэню ротнага пісара, зрабіла сваю справу.
Хітраваты, увішны пісар вельмі спрытна перарабіў апошнюю пяцёрку на тройку ў чатырохзначнай лічбіне, якая азначала год нараджэння, і з гэтай хвіліны Віктар амаль механічна перайшоў у катэгорыю тых, хто з дня на дзень мог чакаць залічэння ў маршавую
к
роту...
Перад адпраўкай на фронт Віктару пашанцавала: трапіў у нарад на кухню.
Жалезнымі ламамі яны адкалвалі камлыгі ўшчэнт зледзянелай бульбы, адпарвалі ледзяшы ў катле з цёплай вадой, затым сяк-так бульбу абіралі. Да раніцы суп для многіх соцень салдацкіх жыватоў быў гатовы.
Хлопцы пранюхалі, што Віктар на кухні, і не прамінулі пакарыстацца выпадкам.
Аж па тры разы прыбягалі праз заднія дзверы стрыечны брат Адам, ІТятро Герасімаў, аднакласнік Саша Чарняўка...
У хлогіцаў ад слабага харчу парос на тварах нейкі кволы пух.
Віктару было шкада хлопцаў. Ён радаваўся, што яны хоць раз удосталь наядуцца...
Тады, калі Віктар апрануў новы шынель, гімнасцёрку, ватнік, яму стала шкада запаснога палка.
Усё-такі былі тут свае святыя мясціны.
Апрача пляца, дзе пасля ранішняй паверкі разводзілі роты, была яшчэ сушылка, цёмны, цёплы закутак барака, дзе стаяла печка, зробленая з жалезнай бочкі, і дзе, павячэраўшы, салдаты курылі, спявалі песні, варылі бульбу.
Па некалькі бульбін у кішэнях заўсёды прыносілі тыя, каму пашэнціла трапіць на кухню.
Тут харч па-брацку дзялілі. Прыходзіў на зборышчы і камандзір узвода, немалады, прысадзісты, трохі рыжаваты малодшы лейтэнант.
Сядзеў на драўляным чурбачку перад грубкай і маўчаў. Яму таксама выдзялялі дзветры бульбіны і на працягу ўсяго вечара давалі закурыць.
Хораша спявалі. Пра каханне, пра дзяўчат.
Віктар у душы радаваўся таму, што мае цяпер поўнае права спяваць Зямлянку.
Гэтая песня была складзена як бы пра яго таксама, хоць дзяўчыны, якая б думала аб ім, пакуль не было...
Калі на станцыі Фаянсава ішла пагрузка ў эшалон, бабы, што гандлявалі праснакамі, малаком і махоркай, былі на месцы.
Але іх адносіны да салдат у новых шынялях былі зусім не такія, ^ым да абарванцаў, што месяц назад сюды прывандравалі.
—Сыночкі, канчайце хутчэй вайну.
Ужо дыхаць болей нельга.
Выганяйце немца — і дадому...
Божа, Божа, якія маладзенькія.
Як дома тым маткам...
—Бач, шыя тоненькая.
Які ён салдат — дзіця... Некаторыя з баб выціралі ражкаміхустак слязіну...
I вось зноў цяплушка.
Усе, хто ў вагоне, думаюць, што пасылаюць на Украіну.
Сухі паёк выдалі на пяць сутак і на двое — НЗ.
У Віктара трымціць надзея, што паедуць праз местачковую станцыю.
Месяц не быу дома, а як засумаваў. Для маці падрыхтаваў падарунак — спецыяльна не скарыстаў дзве метровыя байкавыя прасцірадлы, выдадзеныя на анучы.
Добрая выйдзе з іх для маці кофта...
Пасля Смаленска мары пра Украіну пачалі згасаць.
У Сычоўцы Віктар вылез з вагона і за нікчэмныя бульбяныя піражкі прадаў байкавыя прасцірадлы.
Было ясна — вязуць пад Ленінград.
Блакада з яго канчаткова не знята...
Потым была вайна — залітыя ржавай балотнай вадой акопы пад Нарвай, нудная, двухмесячная перастрэлка з немцамі, якія, адкаціўшыся ад Ленінграда, зацята агрызаліся і не хацелі здаваць Прыбалтыку.
Віктар пакрысе прывыкаў да салдацкага бытавання.
Навучыўся спаць на снезе, засланым толькі яловымі лапкамі, кіпяціць у кацялку чай, маючы пад рукамі жменю ці дзве сухіх бадылькоў. Кармілі цяпер па першай катэгорыі, давалі бо^іей хлеба, і прыварак быў някепскі, але пачуццё голаду, абуджанае месячным знаходжаннем у запасным палку, не праходзіла.
Між тым пачыналася вясна.
На балацянках пад Нарвай стала яшчэ горш, чым было зімой.
Дарогі зусім расквасіла, паўсюдна, заліваючы акопы і бліндажы, стаялі азярыны талай вады.
Але менавіта ў гэты час дывізію, у якой служыў Віктар, правёзшы ў эшалоне
5
праз напаўразбураны Ленінград, перакінулі на Карэльскі перашыек.
Баямі на гэтым перашыйку пачалося гарачае, наступальнае лета сорак чацвёртага года...
На вайне такой жа вострай патрэбай, як харч, з'яўляюцца лісты.
Без лістоў з дому ці з якога-небудзь іншага месца салдат ваяваць не можа.
На Карэльскім перашыйку, пад Ленінградам, загінулі Сяргей Рагазуб і ўсе іншыя партызаны, якіх Віктар ведаў. Былі вельмі моцныя доты на Карэльскім перашыйку...
Віктар, паранены ў шыю і ў руку, ляжаў у шпіталі і чакаў лістоў ад хлопцаў, якія ўсё яшчэ праходзілі падрыхтоўку ў запасным палку.
Знаёмых побач не было, ён застаўся адзін... Васю Гайчука ў першы ж дзень наступлення прадставілі да ўзнагароды медалём За адвагу. Ён трохі неабдумана вырваўся са сваім станковым кулямётам за баявыя парадкі роты, і яго параніла ў галаву асколкам са снарада, пушчанага нашай жа самаходкай...
Пачалі наступленне тры Беларускія франты.
Хлопцы ўжо былі на вайне.
Ад іх сталі прыходзіць лісты-трохкутнічкі, але невясёлыя.
Стрыечны брат Адам загінуў ля Дняпра, калі абыходзілі Оршу, Пеця Герасімаў дайшоў аж да Гродна.
Ля Нёмана яго цяжка параніла, і некалькі дзён ён яшчэ жыў...
Васіль Міхальчук прапаў без вестак...
Ужо ва Усходняй Прусіі Віктар атрымаў ліст ад свайго аднакласніка Сашы Чарняўкі. Ліст ішоў усяго толькі тры дні, Саша быў побач.
Віктар узрадаваўся, марыў аб тым, каб як-небудзь пабачыцца.
Але хутка не стала вестак і ад Сашы...
Вайна яшчэ не скончылася, а хлопцаў нараджэння дваццаць пятага года, з якімі разам хадзіў у школу і якія пайшлі на фронт, Віктар жывога не памятаў ужо ніводнага...
1970